Беларусь у маім сэрцы

Апр 18, 2019

  18 красавіка ў каледжы адбылася значная падзея: агульнакаледжны конкурс чытальнікаў беларускай паэзіі “Беларусь ў маім сэрцы”, прысвечаны году малой Радзімы і 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

  Конкурс праводзіўся з мэтай павышэння духоўнай культуры, патрыятычнага выхавання навучэнцаў, а таксама моўнага развіцця і фарміравання цікавасці да мастацкага слова, развіцця умення адчуваць прыгажосць і выразнасць паэтычнага слова.

  28 навучэнцаў розных спецыяльнасцей і курсаў навучання прынялі  ўдзел у мерапрыемствы. Гучалі вершы У. Караткевіча, П.Броўкі, Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, Л.Геніюш, П.Панчанкі, Л. Кебіч, А.Балуценкі, М.Губернатарава, Л.Паўлікавай, Э. Агняцвет, Т.Мельчанка, В.Жуковіча, Л.Вырко, В.Пазнуховай, А.Вярцінскага, В.Віткі, А.Русака, А.Пісьмянкова, Н.Тарас, В.Гардзея.

  Журы конкурса складалася з выкладчыкаў каледжа Касторных Н.В., Буйко А.І., Жураўскай А.Г., Лебедзевай М.І., Карней А.У., ветэрана працы  Ажарэдавай С.Э., а таксама намесніка старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Радзівончыка Д.М.

  Безумоўна, былі вызначаны пераможцы конкурсу, але ўсе ўдзельнікі атрымалі задавальненне ад творчай  конкурснай атмасферы, набылі вопыт выступлення перад гледачамі і журы, пераадольвання сцэнічнага хвалявання.

 

Похожие Посты

Тэги

Добавить в

468 ad
Wordpress snowstorm powered by nksnow