Интервью выпускника колледжа Дмитрия Тишко

Фев 5, 2019

Рэжысёр Дзмітрый Цішко: "Спектакль "Ураджай" – пра ўсіх нас"

Мы падрыхтавалі інтрэрв'ю з Дзмітрыем Цішко, рэжысёрам прэм'еры "Ураджай". Ён распавёў пра выбар п'есы, пра тое, для каго і пра каго будзе спектакль, пра немагчымасць разгадаць "феномен Пражко" і мілагучнасць беларускай лаянкі.  

 

– Павел Пражко –важная асоба ў сучаснай беларуск ай драматургіі?

Безумоўна. Можна сказаць, што ён пачынальнік беларускай драматургіі ў яе сучасным разуменні. Як Чэхаў у свой час, калі ён толькі пачынаў. Побач з Пражко я б яшчэ назваў Дзмітрыя Багаслаўскага.

І пры гэтым Пражко ў Беларусі чамусьці не ставяць. Зразумела, што мы з “Ураджаем” не станем першаадкрывальнікамі Пражко – раней ужо праходзілі чыткі яго п'ес, ставілі спектаклі ў РТБД і ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.


– У адным з інтэрв’ю Вы сказалі, што калі чытаеце сучасную беларускую драматургію, Вам баліць галава і таму класіка Вам больш даспадобы. “Рэвізор” і “Каханне як мілітарызм”, у прынцыпе, адпавядаюць гэтаму падыходу, а чым Вашу ўвагу прыцягнула п’еса “Ураджай”? Як Вы абіралі матэрыял для пастаноўкі?

Гэта, і праўда, было менавіта так. Мне здавалася, што я проста не дарос да такіх тэкстаў. Заўжды цікава вяртацца да п'ес, які ты ўжо прачытаў калісьці даўно. Я стараюся чытаць шмат, розных аўтараў, у мяне нават ёсць сшытак, дзе насупраць кожнай прачытанай п'есы я стаўлю плюсы і мінусы – спадабалася ці не спадабалася (два плюсы, тры плюсы – у залежнасці ад ступені таго, наколькі тэкст падаўся мне добрым). І я часам яго гартаю, нешта зноў перачытваю і разумею, што ўспрымаю многае ўжо зусім інакш.

П'есу “Ураджай” я прачытаў вельмі даўно, каля 5 гадоў таму. Прычым, важна адзначыць, што ўсю беларускую драматургію ў прынцыпе я пачаў чытаць менавіта з Пражко. Я доўга хадзіў, абдумваў п’есу, яна выклікала ў мяне вельмі дзіўныя пачуцці – героі мяне літаральна даводзілі да шаленства. Тады я і падумаў, чаму б не паставіць спектакль па матэрыяле, які так мяне кранае. Пра маладых людзей, якія нічога не могуць зрабіць самі, не гатовыя да самастойнага жыцця. Вядома ж, усё гэта я праецырую на сябе: сябе я адношу прыблізна да таго ж пакалення і адчуваю ўсе гэтыя рэчы. Подробнее