Мой родны кут…

Дек 12, 2022

  Году гiстарычнай памяцi прысвяцiлi навучэнцы 1-2 курсау Гродзенскага дзяржаунага каледжа мастацтвау конкурс чытальнiкау беларускай паэзii "Мой родны кут…".

  У рэпертуары удзельнiкау конкурса гучалi вершы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Панчанкi, А. Куляшова, Р. Барадулiна, Н. Гiлевiча, М. Танка, П. Броукi, Э. Агняцвет, Ф. Багушэвiча, А. Астрэйкi, А. Бялевiча, М. Пракаповiча, А. Руцкай. Чупрына Iрына выканала аутарскi верш, прысвечаны роднаму Гродна. Шчыра i эмацыянальна гучалi паэтычныя радкi, хвалявалiся i чытачы, i iх сябры з груп, а журы вызначала лепшых…!

  Захаркевiч Улляна пакарыла усiх сваiм талентам чытальнiка i заняла I месца, прызерамi сталi Трафiмава Дар'я i Магiлевiч Нiна. Адмецiлi члены журы выкананне Амiлii Богдан i Макара Быстрова.