«Забава»

Народны аматарскi калектыў эстраднай студыі “Забава”

      У 1993 годзе ў Гродзенскім вучылішчы мастацтваў на базе студэнцкага клуба па інтарэсах па ініцыятыве Зоі Іванаўны Паўлавай была створана студыя эстраднай песні “Забава”. За 20 год свайго існавання студыя стала вядомай не толькі ў г.Гродна, але і за яго межамі.

забава 336

     Удзельнікамі студыі з’яўляюцца выканаўцы эстраднай песні ва ўзросце ад 5 да 23 год. Касцяк калектыву – студэнты УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”. Трэба адзначыць, што студыя ўжо даўно выйшла за межы каледжа і прымае да сябе ўсіх таленавітых маладых спевакоў горада. А каля дзесяці гадоў назад у студыі з’явілася і дзіцячая група, у якой ужо ёсць значныя творчыя поспехі: Таццяна Вайтовіч (лаўрэат конкурсу “Каўнас – 2001”, дыпламант фестывалю “Песня над Нёманам”, дыпламант міжнароднага фестывалю дзіцячай песні “Перевесло — 2001”), Дзіяна Гузіно (пераможца міжрэгіянальнага конкурсу дзіцячай творчасці “Топ — топ” – г. Баранавічы, лаўрэат фестывалю “Песня над Нёманам”, дыпламант міжнароднага конкурсу “Улыбка мира” – г.Адзінцова, Маскоўская вобласць.) Выхаванцы студыі, Магамед Асланаў і Дзіяна Гузіно прымалі ўдзел у тэлепраектах БТ “Песня для Еўрабачання”.

     Аснову рэпертуару студыі складаюць беларускія эстрадныя песні, творы рускіх, замежных, гродзенскіх кампазітараў, якія пішуць для эстрады.

tMVj7ZjfLBE

     Эстрадная студыя “Забава” – пастаянны ўдзельнік гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх культурна-масавых мерапрыемстваў, фестываляў. Удзельнікі студыі неаднаразова з’яўляліся пераможцамі папулярнага тэлеконкурсу “Зорная ростань”, прымалі ўдзел у фестывалі “Славянскі базар” г.Віцебск, тэлепраекце “Звёздный дилижанс”, фестывалі “Мальвы” (Польшча). На гарадскім фестывалі “Песня над Нёманам”, які кожны год праходзіць у Гродна, удзельнікі студыі “Забава” заўсёды займаюць прызавыя месцы. Многія ўдзельнікі студыі сталі сапраўднымі зоркамі беларускай эстрады: Аляксандр Звяровіч – у мінулым саліст Гродзенскай абласной філармоніі; Галіна Шышкова і Саша Нэма – прафесійныя спявакі; Юрый Вашчук – саліст Нацыянальнага канцэртнага аркестра РБ пад кіраўніцтвам М. Я.Фінберга; Дзмітрый Кароль, Святлана Мосіна і Віталь Сычоў – пераможцы тэлепраекта “Звёздный дилижанс”; Дзмітрый Якубовіч – саліст Тэатра музычнай камедыі ў г. Мінску; Святлана Барысевіч (Сколыш) – кіраўнік эстраднай студыі “Міленіум” Гродзенскага ГДК; Святлана Стракалава (Спас) – лаўрэат нацыянальнага конкурсу “Фэст маладых”, выкладчык УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”; Алеся Кульша – кіраўнік эстраднай студыі ў г. Маладзечна, салістка джазавага аркестра “Nike Jazz Band” у г.Мінску; Крысціна Хадзько – кіраўнік эстраднай студыі “Сэпціма” Гродзенскага ГДК; Юлія Прохар – салістка духавога аркестра “Гарадзенскія трубы” і кіраўнік эстраднай студыі пры каледжы № 141, г. Гродна; Сяргей Міхальчук – саліст ваеннага аркестра “Фолюш”; Алена Шарабарава – кіраўнік эстраднай студыі ў г.Ваўкавыску; Вольга Кандрусік – кіраўнік эстраднай студыі ў г.Слоніме; Вольга Іофэ – кіраўнік эстраднай студыі “Раніца” ў г.п.Верцялішкі; Дзяніс Варановіч – лаўрэат тэлеконкурсу салдацкай песні; Дзмітрый Карпінчык (Герман) – прафесійны спявак і тэлявядучы на Рэспубліканскім тэлебачанні. Гэтыя імёны вядомы далёка за межамі г. Гродна і вобласці.

     У калектыве вялікая ўвага надаецца акцёрскаму і вакальнаму майстэрству выканаўцаў. З мэтай далейшага творчага і эстэтычнага выхавання ўдзельнікі студыі наведваюць канцэрты прафесійных артыстаў і музыкантаў. Ёсць вялікі энтузіязм і творчы патэнцыял, паўнацэнныя канцэртныя праграмы і разнапланавы рэпертуар – усё, што неабходна для сапраўднага поспеха ўжо вядомай і любімай гродзенскімі слухачамі эстраднай студыі “Забава”.

 Студия "Забава" в составе учащихся 320 группы                                 

забава

                                                                                   Студия "Забава" в составе учащихся 341 группы                                  

забава1

 Студия "Забава" в составе учащихся 368 группы                                  

IMG_8378