«Вераc»
Народны хор народнай песні “Верас”
У суадносінах з Законам аб культуры ў Беларусі ў 1979 годзе была адкрыта спецыялізацыя “Харавая музыка (народная)”. Гэтая з’ява, несумненна, паслужыла справе адраджэння і станаўлення традыцыйнай беларускай нацыянальнай харавой культуры.
Першы выпуск у снежні 1982 года і размеркаванне выпускнікоў падцвердзіў мэтазгоднасць і запатрабавальнасць спецыялізацыі, якая з таго часу пачала развівацца, пашырацца і набываць традыцыі.
Вялікі ўклад ва ўскладанне адукацыйнага працэсу ўнеслі кіраўнікі народнага хору, такія як В.Г.Куцын, Н.І.Сербул, В.М.Кручкоў, С.М.Беражноў, Н.Л.Міхневіч, Н.А.Вікунья-Аррыетта, А.У.Кудраўцава, В.І.Сахарэвіч, А.М.Чапялюк.
Канцэртная дзейнасць калектыва раскрыла вялікія магчымасці для шырокай папулярызацыі народных песень у Расіі (стройкі БАМа, КАМАЗа), Беларусі і па Гродзенскай вобласці.
Адной са складаючых поспех харавога калектыва з’яўляецца рэпертуар. Асновай яго сталі беларускія народныя песні ў апрацоўках знакамітых музыкантаў – хармайстраў М. Дрынеўскага, М. Сіраты, В. Зіневіча, К. Паплаўскага. Шмат цікавых і арыгінальных апрацовак беларускіх народных песень стварыў для свайго калектыва С.М. Беражноў. Нязвыкласць, яскравасць музычнага талента як аранжыроўшчыка дапамаглі хору набыць непаўтаральны каларыт гучання, незвычайна тонкую трактоўку, здавалася б здаўна знаёмых песень “Ой, рэчанька”, “Ой, у полі тры крынічанькі”, “Ой, у дуброве”, “Із-пад каменя”, “Любіў казачэнька” і іншых.
Нераздзельнай часткай выканальніцкага майстэрства калектыва з’яўляецца харэаграфія. Дзякуючы ёй харавыя спевы, вакал арганічна сплятаецца з танцавальным рухам на сцэне, тым самым дапамагаючы яшчэ з большай паўнатою раскрываць слухачам і гледачам сэнс, ідэйную лінію твора.
Сюіта для змешанага народнага хора і аркестра “Прынёманскія калядкі”, “Беларуская купальская сюіта”, пастаўленыя таленавітымі выкладчыкамі каледжа Т.П. Сімановіч, Н.Г. Ваяводскай, Л.Я.Фадзінай, Ю.А. Басяковай заўсёды выклікаюць непадробную цікавасць у гледачоў, дзякуючы менавіта высокай якасці выканання і добраму густу ў падборы касцюмаў.
Знакавым дасягненнем для харавога калектыва стаў удзел у VI Рэспубліканскім конкурсе харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь, дзе I месца было расцэнена, як заслужаная ўзнагарода за шматгадовую працу. У VII аналагічным конкурсе 2005 года калектыў хора стаў лаўрэтам III ступені.
Традыцыйным стала выступленне хора на фестывалях нацыянальных культур Рэспублікі Беларусь, абласным фестывале народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”, святах “Дажынкі”, дзе яскравасць і прафесіяналізм выканаўцаў дазволілі зрабіць калектыў заметнай часткай канцэртных праграм.
Пераканаўчым вынікам было выступленне хора на I Усебеларускім фестывалі народнага мастацтва “Беларусь – мая песня”, Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” і на ўсіх значных канцэртах горада, раёна і вобласці, прысвечаных памятным датам.
2000 год – дыпламант абласнога фестывалю конкурсу “Новыя імёны”;
2001 год – лаўрыат I ступені VI Рэспубліканскага конкурсу харавых і аркестровых калектываў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь;
2005 год – лаўрэат III ступені VII Рэспубліканскага конкурсу харавых і аркестровых калектываў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь;
2006 год – дыпламант I ступені II абласнога конкурсу народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”;
2007 год – прысваенне калектыву звання “Народны аматарскі калектыў”;
2009 год – лаўрэат III ступені III абласнога конкурсу народных хароў і ансамбляў народнай песні і танца “Над сінім Нёманам”;
2009 год – удзел у справаздачным канцэрце творчых калектываў і выканаўцаў Гродзенскай вобласці, прысвечанага 65-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
2010 год – лаурэат III ступені Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”;
2010 год – прэмія спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі за перамогу ў Рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”;
2012 год – лаурэат II ступені IV абласнога фестываля народных хароў і ансамбляў народнай песні і танца “Над сінім Нёманам”.
2015 год – лаурэат II ступені абласнога фестываля народных хароў і ансамбляў народнай песні і танца “Над сінім Нёманам”.
2018 год – лаурэат II ступені абласнога фестываля народных хароў і ансамбляў народнай песні і танца “Над сінім Нёманам”.
2019 год – Дыплом за I месца Міжнароднага творчага вакальнага і музычнага мастацтва "Калипсо" (г.Масква).
2019 год – лаўрэат I ступені Міжнароднага творчага конкурсу вакальнага і музычнага мастацтва "Калипсо"
2020 год – лаўрэат I ступені Міжнароднага творчага конкурсу вакальнага і музычнага мастацтва "Калипсо"
2020 год – лаўрэат I ступені IX Рэспубліканскага творчага радиоконкурса «Маладыя таленты Беларусі»
2020 год – лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу "Планета знаний"
2020 год – лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу мастацтваў і творчасці "Звезда Победы"
2021 год – Дыплом I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю "Отражение"
2021 год — Дыплом лаўрэата II ступені абласного фестываля народных хораў і ансамблей песні і танца "Над синим Неманом"
2022 год — Диплом лауреата I степени IV Регионального конкурса вокального мастерства "Днепровская волна"
2022 год — Лауреат II степени Республиканского фестиваля-конкурса патриотической песни "Сердцем причастны" (г.Орша)
2023 год — Лауреат III степени XII Республиканского творческого радиоконкурса "Маладыя таленты Беларусі"
Былы кіраўнік народнага хора Беражноў Сяргей Міхайлавіч, зараз яго пераемнік — Сахарэвіч Вольга Іосіфаўна, як і ўвесь педагагічны калектыў УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў” з адказнасцю і вялікай апантанасцю ставіліся і ставяцца да працы, разумеючы значнасць і ветнасць адраджэння нацыянальнай культуры, усведамляюць, што будучыня народнага мастацтва, яго захаванне і стан ляжыць на плячах маладых.